Васіль Жуковіч — Мароз

Васіль Жуковіч

На шыбах малюнкі,
на дрэвах карункі
зрабіў цудадзейны мастак.
Узоры для рання
стварыў ён дыханнем –
рукамі не здолееш так.
 
Мастак ад прыроды,
дыхнуў ён на воды –
масты і масточкі стварыў,
каткі і каточкі
скаваў ён за ночку
і дзецям усе падарыў.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий