Васіль Жуковіч — Першая настаўніца

Васіль Жуковіч

Мне першая настаўніца
запомніцца навек,
найпершая настаўніца –
мой родны чалавек.

Такая клапатлівая,
ласкавая яна,
як веснавое сонейка,
як цёплая вясна.

Запомняцца, запомняцца
урокі дабраты.
У нашае настаўніцы
характар залаты.

Усходамі парадуе
пасеянае ёй.
Найпершая настаўніца –
святло душы маёй.
 

Крыніца: Залацінкі: Зборнік вершаваных твораў. Мінск: Беларусь, 2001. – 235 с.

Сказать спасибо
( 5 оценок, среднее 4.4 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий