Васіль Жуковіч — Сінічкі

Васіль Жуковіч

За акенцам – цень-цень-цень,
гэта значыць: «Добры дзень!»

Размалёваная птушка
прыляцела да кармушкі,
паспытала дзюбкай сала –
вось і ласавацца стала.

За акенцам – тук-тук-тук,
гэта вострай дзюбкі стук,
тук-тук-тук і тук-тук-тук –
далікатнай дзюбкі стук.

За акенцам – цень-цень-цень,
гэта значыць: «Добры дзень!»

Прыляцелі да сінічкі
дзве маленькія сястрычкі.
– Мы таксама хочам есці…
– Калі ласка, разам ешце.

За акенцам – тук-тук-тук,
гэта дзюбак перастук,
тук-тук-тук і тук-тук-тук –
вострых дзюбак перастук.

Крыніца: Залацінкі: Зборнік вершаваных твораў. Мінск: Беларусь, 2001. – 235 с.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий