Васіль Жуковіч — Слухай родную прыроду

Васіль Жуковіч

У любую пару года,
у пагоду, непагоду
слухай родную прыроду –
ты пачуеш галасы
таямнічае красы.

З лесам, з нівай залатою
размаўляе ветравей,
сонца-сонейка – з зямлёю,
з цішынёю – салавей,

з небам – рэкі і азёры,
хваля – з ніцаю  вярбой…
Як і што яны гавораць,
слухай, сябра любы мой.

Сказать спасибо
( 2 оценки, среднее 4.5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий