Васіль Жуковіч — Цудоўныя святы

Васіль Жуковіч

Вялікую радасць
на вуліцы, ў хаты
прынеслі Каляды,
зімовыя святы,

прынеслі забавы,
і жарты, і песні,
загадкі, і гульні,
і танцы прынеслі.

Не спі, пані скрыпка,
і, бубен, прачніся, –
цудоўныя святы
у нас пачаліся.

Сказать спасибо
( 8 оценок, среднее 4.25 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений