Васіль Жуковіч — У зялёным лузе

Васіль Жуковіч

У зялёным лузе
красачкі гамоняць:
з чабарком – званочак,
з люцікам – рамонак.

Матылёк над імі
лёгенька крыляе,
быццам прывітанне
кветкам пасылае.

У зялёным лузе
часта я гуляю,
з краскамі усімі
сэрцам размаўляю.

З імі я сябрую,
з матыльком таксама,
а яшчэ з крынічкай
чыстай, светлай самай.

Я сябрую з імі,
дружны я з усімі.
Так заўсёды будзе
у зялёным лузе.
 

Крыніца: Залацінкі: Зборнік вершаваных твораў. Мінск: Беларусь, 2001. – 235 с.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий