Васіль Жуковіч — Выбіраю прафесію

Васіль Жуковіч

Я хачу быць
футбалістам,
забіваць галы са свістам
галавой,
нагой,
рукой!

Вой! Што я кажу?!
Я хачу быць
машыністам,
электрычкі гнаць са свістам,
з хуткасцю –
сто,
дзвесце,
трыста
за хвіліну!..

Вой! Што я кажу?!
Я хачу быць
каскадзёрам.
Уявіце, я скачу,
са скалы скачу я ў мора,
у агонь скачу!

Вой! Што я кажу?!
Не хачу!

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 1 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий