Васіль Зуёнак — Каласок

Васіль Зуёнак

Каласок, каласок –
Поля жніўнага званок, –
Абвясціць спяшае:
Ніва даспявае!

З каласка зярняткі,
Нібы дзеці з хаткі,
Дружна выглядаюць –
Весела гукаюць:

– Гэй, каму пірагі,
А каму пячэнне,
Ды блінцоў кругі
З сонечным свячэннем,

Булкі-смакатушкі.
Ды з начыннем плюшкі,
Абаранкаў маток,
Ды аладак гурток,

А каму да густу –
З мёдам хлеба лусту?!. –
Тут у нас усё расце –
I для вас, і для гасцей!..

Вось такі каласок,
I такі галасок:
Так усіх вітае
З новым ураджаем.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий