Васіль Зуёнак — Прыйдзі аднойчы…

Васіль Зуёнак

Прыйдзі аднойчы

ў вечаровы час,

Калі плывуць дымы,

як верасы,

Да кургана пясчанага,

што нас

Разлучыць назаўжды, –
Прыйдзі, мой сын.

Павер хвіліну нейкую,

што я

Жывы стаю між трапяткіх бяроз
I слухаю:

у праведных баях

Што ты здабыў?

Што ў сэрцы ты прынёс?..

Прыйдзі –

як ветру жніўнага павеў,

Каб пада мною дыхалі палі
I колас той звінеў – не адзвінеў,
Што к сонцу

на руках

ты ўзняў спяліць.

Прыйдзі –

як песня,

што табе збярог

Бацькоўскі край

і дбайна перадаў.

Прыйдзі –

як рэха з тысячы дарог,

Дзе голас мой твае сцягі гайдаў.

Прыйдзі –

як думкі вогненнай усплёск,

Як гром ракет, што ўзлёт твой акрыляў…
Прыйдзі,

мая надзея і мой лёс, –

I лёгкай будзе

для мяне

зямля.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий