Васіль Зуёнак — У люстэрку Свіцязі

Васіль Зуёнак

Дубоў града і ў градабой і ў замець
Харугвы непакорныя калыша.
Замкі вякоў на замкавым узвышшы
Вартуюць ад няверцаў нашу памяць.

Нішто блакіт высокі не запляміць –
У згодзе ён са свіцязянскай цішай,
І зорныя санеты неба піша
Рукой Міцкевіча, каб дух ліцвінскі ўславіць.

Сівыя курганы паданні сняць:
Каб сцвердзіць край, Міндоўг шыхтуе раць
І стольны горад праз вякі бароніць…

Навагрудак… Званы зямлі звіняць
І сэрца акрыляюць нашы сёння,
Як рэха несмяротнае Пагоні…

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий