Верасень

Пераказы

   Верасень лічыцца на календары першым месяцам восені.
   Сады і лясы змяняюць паступова сваю летнюю зялёную вопратку на яркае асенняе ўбранне. Лісце на дрэвах з кожным днём пачынае жаўцець, набываючы розныя колеры і адценні. Сярод цёмных зялёных ялін і сосен зіхацяць залатым лісцем бярозы, ліпы, клёны, вольхі. Яркай чырванню гараць трапяткія асіны.
   У высокім сінім небе не чуваць ужо над полем звонкага спеву жаваранка. Не відаць у садах ні берасцянкі, ні чыжыка, ні шпакоў. Даўно ўжо няма галасістага салаўя. Па каменні каля рэчкі не скачуць жвавыя пліскі. Усе гэтыя птушкі паляцелі на поўдзень, і мы іх не ўбачым да наступнай вясны.
   У верасні ночы становяцца халоднымі. Раніцай на траве, на лісці хмызняку зіхацяць буйныя кроплі халоднай і чыстай расы. Над балотамі і над паплавамі сцелецца густы белы туман.
(128 слоў)

Паводле В. Вольскага.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий