Віталь Вольскі — Вавёрка

Віталь Вольскі

  Увосень вавёркі кормяцца арэхамі і рыхтуюць сабе запасы на зіму.
 Арэхі і жалуды вавёрка хавае ў глыбокім дупле старога дрэва. Прынясе арэх ці жолуд і кіне ў дупло. Робіць яна кладоўкі і пад каранямі дрэў.
 У такіх кладоўках вавёрка трымае толькі добрыя арэхі. Яна ўмее адрозніваць арэх з добрым зернем пад шкарлупкай ад пустога ці чарвівага.
 Вавёрка дбайная і клапатлівая гаспадыня. На зіму яна нарыхтоўвае сабе запасы не толькі з арэхаў і жалудоў. Вавёрка збірае і грыбы.
 Вы ідзяце па лесе і раптам бачыце ў сябе над галавой апеньку на дрэве. А вось тырчыць недалёка ад яе на адзінокім голым сучку і другі грыбок!
 Якім чынам трапілі яны сюды? Грыбы ж на дрэве не растуць. Ды яшчэ так высока над зямлёй!
 Хто іх тут прымацаваў?
 Гэта работа вавёркі.
 Грыбы сохнуць на паветры і зімой спатрэбяцца гаспадыні.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 1 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий