Воін-вызваліцель

Пераказы

   У берлінскім Трэптаў-парку велічна ўзвышаецца помнік-манумент. Савецкі салдат прыгарнуў да грудзей вызваленую з-пад руін маленькую нямецкую дзяўчынку. У правай руцэ ён трымае меч, што раструшчыў фашысцкую свастыку. Правобразам для помніка стаў беларускі салдат Трыфан Лук’яновіч, які быў родам з Лагойскага раёна. Скульптар Яўген Вучэціч і архітэктар Якаў Белапольскі стварылі праўдзівы вобраз воіна-вызваліцеля, раскрылі высакародныя рысы яго характару: мужнасць, гераізм, чалавекалюбства, усведамленне вялікай адказнасці за лёс сваёй Радзімы, за лёс наступных пакаленняў.
   Мужны, справядлівы, з чыстай душой. Такім прыйшоў савецкі воін у Еўропу ў тысяча дзевяцьсот сорак пятым годзе. Такім яго прынялі і запомнілі. Знешняй прыгажосці не было: крылатыя плашч-палаткі, пралахлыя дымам шынялі, кірзавыя боты, палінялыя пад сонцам пілоткі. Але была ўнутраная прыгажосць. Яна свяцілася ў стомленых вачах, у шырокіх, на ўвесь твар, усмешках.
(124 словы)

Паводле X. Жычкі.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий