Вожык

Пераказы

   Вожыка тата злавіў у лесе і прынёс дахаты.
   З нашым сабачкам Мурзам вожык не захацеў сябраваць. Убачыць яго – адразу скручваецца ў клубок. Шчанюк абняў калючы клубочак лапамі, паспрабаваў укусіць. Але ўкалоўся так балюча, што забрахаў. Мурза ўдарыў вожыка лапай, як кот па мячыку, заскуголіў і адскочыў.
   У нашай кухні жыла курыца з куранятамі. Спачатку яны былі маленькія, нібы камячкі. Кураняты пішчалі, мітусіліся па падлозе, як сонечныя зайчыкі. Калі малыя падраслі, курыца пачала вадзіць іх на двор, але начаваць прыводзіла ў кухню. Сядзе пад лавай, затуліць іх крыламі, яны паціўкаюць трохі і спяць.
   Вожыку стала зайздросна. Уначы ён ціха залез пад курыцу і прымасціўся пад цёплым крылом. Кураняты прачнуліся, заціўкалі. Курыца хацела пашкадаваць іх, мацней прытулілася крыламі і раптам спалохана закрычала. Яна ўсхапілася, сонныя кураняты рассыпаліся па кухні, а ў кутку, дзе яны сядзелі, застаўся калючы клубок. Курыца пазнала яго, раззлавалася і моцна дзюбнула.
(144 словы)

Паводле Я. Брыля.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий