Вясновая раніца

Пераказы і дыктанты

  Да чаго прыгожая гэта вясновая раніца! У паветры яшчэ сыра. На лістах вішняку вісяць буйныя кроплі начных туманаў. На платах і на стрэхах ляжыць яшчэ вільгаць. За сялом густа зеляніцца поле.  На пагорку стаіць і яшчэ дрэмле вятрак. Узыходзіць сонца. Яно паволі і баязліва паказваецца з-за гарызонта. Сонца падымаецца над лесам, слізгае па вяршалінах дрэў і западае ў прагаліны. Лес пачынае дыміцца густымі пахамі. Бесклапотна спяваюць птушкі. Яны то пырхаюць з дрэва на дрэва, то вылятаюць у поле. Танюткім і бясконцым звонам заліваюцца жаўранкі… Якая слаўная ты, вечна маладая і вечна пявучая раніца!
(90 слоў)

Паводле Я. Скрыгана.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий