Вясновы лес

Пераказы і дыктанты

  Лес ужо жыў сваім актыўным, багатым вясновым жыццём. Стракатала сарока, чэкаў дзяцел, дрозд абзываўся ў хвойніку. Нават мурашнік, што трапіўся на вочы, і той варушыўся: выпаўзалі, грэліся на сонцы мурашкі, пакуль яшчэ надта павольныя і вялыя пасля зімовай спячкі. Цёк сок-бярозавік, і свежыя бярозавыя пні былі мокрыя, быццам іх хто знарок паабліваў вадою.
 Андрэй некалі любіў гэтую раннюю веснавую пару і нават нецярпліва чакаў яе. Толькі сыходзіў снег – спяшаўся ў лес. Падсякаў тоўстую карыстую бярозу, што расла на ўзлеску, і пускаў сок, насіў яго дадому вёдрамі, зліваў у бочку.
 Не толькі бярозавік цягнуў, вабіў Андрэя. Вабіў сам лес. Без яго Андрэй проста не ўяўляў свайго жыцця: лес акружаў вёску, у якой ён, Андрэй, нарадзіўся, з усіх бакоў. І ніколі не маўчаў, заўсёды шумеў: улетку і ўзімку, вясною і ўвосень.
 Цяпер, вядома, лес ужо не той, што быў калісьці. Раней, помніцца, дрэвы раслі такія высозныя, што шапка звальвалася, калі, задзіраючы галаву, хацеў паглядзець на вяршыні. Заглыбішся выпадкам у нетры – неба не відаць. І няма канца-краю нідзе.
(167 слоў)

Паводле Б. Сачанкі.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий