Вясновы пейзаж

Пераказы і дыктанты

  Як слаўна адчуваеш сябе красавіцкім вечарам, стоячы на развілцы палявых дарог і любуючыся з узгорка неабдымным прасторам! Шырокі закат прыгожа акаймоўваецца, накладаючы пурпуровыя фарбы на край лесу.
 Дзе-нідзе яшчэ ляжыць снег, але паводка ўжо адбушавала, пакінуўшы ў нізінах часовыя азёры.
 Звіняць ручайкі ў вячэрняй цішы. Кажуць, што гэта вясна бразгае срэбранымі ключамі, адмыкаючы дзверцы цёплым вятрам. Ляцяць вятры з далёкага поўдня, несучы з сабой неўгамонную веснавую сілу. Скараецца перад ёю зіма, адступаючы ў невядомыя паўночныя далі. Наўздагон ёй імчыцца вясёлая пераклічка пералётных птушак, пяшчотны звон ажыўшых ручайкоў і шэлест маладой зелені, што пачынае шчацініцца на адагрэтых пяшчотнымі промнямі сонца мясцінах.
 Паветра, прасякнутае цеплынёй і пахамі адталай зямлі, крыштальна чыстае.
(111 слоў)

Паводле Т. Хадкевіча.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий