Вясновыя ўражанні

Пераказы і дыктанты

  Памятаю, як мы з Мальвінаю ішлі па лясной караністай дарозе. Усюды рыжэла прымятая снегам трава, чарнела збуцвелае леташняе лісце. У лагчынах было бела ад кураслепу. Маладыя бярозкі не ўтрымаліся ад спакусы, каб не пафарсіць у сваіх летніх абновах. Старыя дрэвы не спяшаліся, бы нечага чакалі. У гушчэчы нясмела крычала першае «ку-ку» зязюля.
 Ля самай дарогі, пад тоўстай, карыстай бярозай, мы натрапілі на невялічкае дубовае карытца, поўнае бярозавіку, і ўзрадаваліся, як дзеці. Навыперадкі пусціліся да балацявіны, вырвалі па чорнагаловіне і праз іх пілі гэты чысты, як сляза, сок вясны.
 – Косця, – сказала Мальвіна, – табе не здаецца, што такі смачны бярозавік мы п’ём першы раз?
 Я адказаў, што ўпэўнены ў гэтым.
 Потым мы збочылі з дарогі і пайшлі лесам. Пад нагамі блытаўся зялёны ягаднік. Мы спусціліся ў лагчыну і спыніліся, уражаныя: на бруснічных палянках сям-там чырванелі ягады, буйныя і сакавітыя. Яны прабылі зіму пад снегам і не толькі не сапсаваліся, а яшчэ болей пасмачнелі.
(153 словы)

Паводле Б. Сачанкі.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий