Вязынка

Пераказы і дыктанты

  Вязынка – радзіма выдатнага беларускага паэта Янкі Купалы. Навакольныя мясціны часта называюць беларускай Швейцарыяй. Цудоўная прырода роднага краю, яго фарбы, гукі ўвайшлі ў памяць творцы разам з першымі радасцямі і нягодамі. Магчыма, таму стварыў паэт незабыўную пейзажную лірыку, вядомыя ўсім прыродаапісальныя вершы.
 Людзі гавораць, што ў старадаўнія часы цякла тут шырокая рака, па якой сплаўлялі лес, а каля хутара вязалі плыты. Адсюль нібы назва.
 Паводле другой легенды, назва мясцовасці нарадзілася ад вязаў, якія і цяпер упрыгожваюць берагі рэчкі, цягнуцца аж да Лысай гары.
 Вучоныя сцвярджаюць, што калісьці тут было гарадзішча. Археалагічныя даследаванні выявілі штрыхавую кераміку, камяні, на якіх церлі крупы. Гэтыя рэчы належаць да ранняй культуры славян, таму Вязынку ўключылі ў спіс мясцовасцей, дзе адшуквалі славянскія старажытнасці. У друку Вязынка ўпершыню ўпамінаецца ў пачатку дзевятнаццатага стагоддзя.
 У тысяча дзевяцьсот сорак пятым годзе вязынскі калгас перадаў будынак, у якім нарадзіўся Янка Купала, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
(145 слоў)

Паводле А. Есаковай.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений