Вяззе Максіма Багдановіча

Пераказы і дыктанты

  У маі тысяча восемсот дзевяноста пятага года Марыя Апанасаўна Багдановіч разам з трыма сыночкамі паехала адпачыць да старэйшай сястры Стэфаніды ў лесніковую сядзібу ў Вяззе, што пад Асіповічамі.
 З гэтага адпачынку мы маем шмат лістоў-сведак, якія расказваюць пра цудоўны бесклапотны перыяд дзяцінства Максіма і яго братоў, а таксама пра каханне іх бацькоў. У цікавых лістах Марыі Апанасаўны з Вяззя пяшчотна распісаны прыгоды яе цудоўных дзетак. Маці будучага паэта займалася ў Вяззі дабрачыннасцю. Яна лячыла людзей. Марыя Апанасаўна скончыла Пецярбургскую земскую настаўніцкую школу, таму яна яшчэ і настаўнічала.
 Адпачынак у вёсцы пайшоў дзецям на карысць. Маленькі Максім у Вяззі нават стаў размаўляць па-беларуску, а як вядома, размоўнай мовай у сям’і Багдановічаў была руская. На неўсвядомленым узроўні будучы паэт увабраў у сябе жывое беларускае слова, якое ўпершыню пачуў у вёсцы. Дзіцячыя ўражанні, безумоўна, налажылі свой адбітак на ўсё далейшае жыццё Максіма, на яго паэзію.
(145 слоў)

Паводле I. Шорац.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий