Выпадак у лесе

Пераказы і дыктанты

  На залітай сонцам сасне прыхарошвалася вавёрка. Бачыла, што я сачу за ёй, і нібы старалася мне спадабацца. Трымалася велічна, грацыёзна. Здавалася, што яна адчувала сябе гаспадыняй і заклікала мяне смялей трымацца.
 Раптам яна зляцела на зямлю і хутка пабегла туды, дзе сярод лесу віднелася шырокая прагаліна. Калі я прыбег на палянку, вавёрка сядзела сярод малінніку. Нахіляла лапкамі галінку, каб ямчэй было браць ягады, і ласавалася малінамі, якімі шчодра былі абсыпаны кусты.
 Я хацеў абысці вавёрку, каб не спудзіць, але яна сама выскачыла з кустоўя, уселася на зялёнай галінцы елкі і, здаецца, радавалася, што прывяла мяне сюды, у ягады.
 Калі я вылез з малінніку, ужо вечарэла. На палянцы доўжыліся цені. Я спалохаўся, што тут мяне застане ноч, бо не ведаў, у які бок ісці дахаты.
(127 слоў)

Паводле У. Мяжэвіча.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий