Высокае задавальненне

Пераказы і дыктанты

  Работа ў школе наладзілася.
 Малады настаўнік укладаў у яе сваю душу і сэрца. Кароткія зімнія дні праходзілі непрыкметна. Іх не хапала на тое, каб як след правесці работу. Як толькі добра развіднялася і была магчымасць весці лекцыі, Лабановіч ішоў у школу, размеркаваўшы сваю работу між чатырох груп.
 Многа патрабавалася ўмення на тое, каб кожная група была занята і не сядзела без работы. Многа трэба было ўмення і старання, каб кожная група была зацікаўлена ў сваёй рабоце, каб увесь час трымаць школу на вышыні таго ці іншага настрою. Маладых сіл было многа. Здавалася, ніколі не вычарпаеш іх. І расходаваліся яны так, як расходуе з восені заможны, але маладасведчаны і непрактычны гаспадар багаты збор ад сваёй нівы.
 Але ў такой рабоце чэрпаў малады настаўнік высокае задавальненне, назіраючы, як дзеці набіраліся ведаў, лёгка асільвалі тое, што яшчэ ўчора здавалася ім незразумелым і цяжкім.
(142 словы)

Паводле Я. Коласа.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий