Ядвігін Ш. — Дуб-дзядуля — ГДЗ

Ядвігін Ш

  1. а) Маналог дуба:
  — Адкуль я тут узяўся, калі нарадзіўся — ніхто, дый я таксама не ведаю. У маленстве побач са мной было многа радні — раслі дужыя, здаровыя дубочкі. Непадалёк размясціліся зграбныя, але сварлівыя елачкі і добрыя сасонкі, асінкі-пашаптушкі. Добрае, шчаслівае было жыццё. Ляцелі гады, стагоддзі, я рос, крапчэў і дужэў. Іншыя дрэвы гінулі ў буры, але тыя, што заставаліся, станавіліся яшчэ дужэй і крапчэй. Навальніцы нішчылі дрэвы, што ў неба глядзелі, а моладзь падымалася вышэй. Ветры прыносілі свежае насенне — вырасталі новыя незнаёмыя суседзі. Прайшлі вякі — з тутэйшых застаўся я адзін. Побач растуць дрэвы, але яны зусім не такія, як я. Яны — слабыя. На захадзе: "хударлявы, крывы, увесь у суках — гніль нейкая, дый толькі". На ўсходзе: "не гэтак шуміць здаровы лес!… Бо змарыўся, ніколі перадышкі не мае, гэтак і згінуць мусіць…" На поўначы: "…такі крэпкі здалёку выдае лес, а ўважай, як яго гайдае ва ўсе бакі: то да зямлі прыгне, то крыху адпусце, — здаецца, і вецер невялікі, а пень выпрастацца не можа…"
  Я мацнейшы за іх, але век свой ужо дажываю: "пастухі бок асмалілі, людзі кару аскраблі, колькі-то сукоў павыразалі? Лісты, жалуды — і тыя штогод падбіраюць; усё, каб толькі карысць мець; а чы падумалі, што стары ўжо я, пакалечаны, веку дажываю, а ніводзін жалудок мой не ўзрос… Сохну ўжо я. Каб хоць два, хоць год далі вы мне засілку — вадзіцы чыстай, здаровай, — можа б, вам памятку пакінуў: новае пакаленне…" Дык дабудзь для мяне гэтакай вадзіцы пашукай, прынясі, карэньчыкі мае бедныя падлі…
  б) Вобраз дуба з’яўляецца персаніфікацыяй, бо дуб надзелены чалавечымі рысамі — уменнем думаць і гаварыць.
  Алегарычны, іншасказальны сэнс маналога дуба можна патлумачыць наступным чынам: дуб быў тутэйшым, ён быў моцны, добра ведаў традыцыі свайго краю, навучыўся змагацца з нягодамі. Яго суседзі-сваякі загінулі. Яны не пакінулі новае пакаленне. Тая змена, што вырасла з чужога насення, была слабая і маральна, і фізічна. Дуб хацеў, каб традыцыі не загінулі, каб справа бацькоў і дзядоў была прадоўжана. Разважаючы над маналогам дуба, можна правесці аналогію з лёсам беларускага народа і яго культурнай спадчынай. Людзі, якія не ведаюць сваёй культуры, традыцый свайго народа, — слабыя, яны не выстаяць у цяжкія хвіліны, загінуць фізічна і маральна.
  2. Ядвігін Ш. выкарыстаў у творы вобраз-сімвал Жывой вады. Гэты вобраз часта сустракаецца ў казачных творах і сімвалізуе перамогу дабра над злом, аднаўленне з мёртвых. Даволі часта ў фальклоры сустракаецца вобраз дуба, які ўвасоблівае, магутнасць, моц, здароўе, упэўненасць. Гэты вобраз традыцыйны ў фальклоры. У Ядвігіна Ш. — дуб ужо стары, яму патрэбна маладая змена. Жывая вада можа дапамагчы ў гэтым.
  Сімвал (з грэчаскай мовы — умоўны знак) — умоўнае абазначэнне з’явы праз прадмет, які нечым яе нагадвае, намякае на яе.
  Пісьменнік стварыў вобразы-сімвалы Працы, Бяды і Цярпення. Яны выступаюць адвечнымі маральнымі катэгорыямі горкай долі, паднявольнага жыцця народа.
  3. Канцоўка твора сцвярджае перамогу дабра над злом, новага над старым. Дуб загінуў, але "з-пад яго вылезлі тры хоць яшчэ цененькія, але гладкія, роўныя дубочкі…"
  4. Структурныя элементы казкі вытрыманы ў асноўнай частцы апавядання.
  Казка, — жанр вуснай народнай творчасці, звычайна празаічнае апавяданне фантастычнага або сацыяльна-бытавога зместу з выкарыстаннем вымыслу (выдумкі). Казка вылучаецца сярод іншых празаічных твораў сваёй паэтычнай мовай, незвычайнай пабудовай, для якой характэрны зачын і канцоўка.
  Структурныя элементы:
  Пачатак (зачын) "…Адкуль я тут узяўся і калі нарадзіўся, — ніхто, дый я сам не ведаю"…
  Заканчваецца апавяданне (канцоўка) наступным чынам: "Без аглядкі кінуўся я ад гэтага страшэннага месца. Чую: у старане недзе бурчыць, пераліваецца, бяжыць, нібы, скажаш, ручаёк жывенькай вадзіцы. Я туды шукаць, аж тут калі блісне, трэсне, заляскае, — здалося, увесь свет задрыжаў!"
  Алегарычнымі (іншасказальнымі) з’яўляюцца вобразы Працы, Бяды, Цярпення, у якіх увасоблены з’явы тагачаснага жыцця.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий