Якуб Колас — Храбры певень

Якуб Колас

Па надворку певень ходзіць,
За сабою куры водзіць
I крычыць: – Сюды! Сюды!

Як кіўне ён галавою,
Сыплюць куры чарадою –
Як адна бягуць туды.

А калі хто кур пужае,
Певень грозна загукае: –
Хто такі там? Хто такі?

Вось на ток ён зачасаўся.
– Кыш! – адтуль хтось адазваўся.
– А які там чорт? Які?

Певень жытам кур частуе,
Гаспадара бы й не чуе,
Кліча кур: – Сюды! сюды!

Гаспадар мятлу хапае.
Гвалт наш певень падымае:
– Хто куды! Ой, хто куды!

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 1 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий