Якуб Колас — Мужык і пан

Якуб Колас

Увага! Поўны змест

  Паслаў пан свайго мужыка (за паншчынай было дзела) з пісьмом да другога пана.
  Засунуў мужык пісьмо за пазуху і пайшоў. Якраз на дарозе сустрэў ён таго пана, да каторага ён ішоў з пісьмом. Вымае мужык з-за пазухі скумячанае пісьмо і падае яго пану, не скінуўшы шапкі. Гэта пану не спадабалася.
  — Скажы ты мне, чалавеча, ці у твайго пана няма лепшых людзей, што ён паслаў да мяне цябе, дурня?
  Хацеў спагнаць сваю злосць на мужыку пан.
  — Чаму няма?! — кажа мужык — ёсць, але лепшых людзей і разумнейшых ён паслаў да лепшых і разумнейшых паноў.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий