Якуб Колас — Першы снег

Якуб Колас

  Моцна скаваў мароз голую зямлю, зрабіў яе цвёрдай, як камень. Вымерзлі лужыны, высахла гразь. Халодная ледзяная кара пакрыла рэкі і азёры. Цвёрдую пасцель падрыхтаваў мароз для мяккага белага снегу.
 Вось падзьмуў сівер. І папаўзлі па небе снегавыя хмары, сівыя, лёгкія, як дым. Яны завалаклі ўсё неба.
 Вось ціха закружыўся ў паветры белы лёгкі пушок і нячутна лёг на зямлю. За ім паказаўся другі, трэці. Усё часцей і гусцей залёталі гэтыя белыя халодныя матылькі і пасыпаліся на зямлю. Як жа многа іх! Аж паветра пабялела.
 Валяць і валяць сняжынкі. Хутка бялее зямля.
 Назаўтра выходзіш на двор. I не пазнаць нічога! Куды ні кінь вокам — усюды бела, аж вочы адбірае. На стрэхах ляжыць цэлы пласт снегу.
 Прыціхла рэчка, і снег закрыў яе так, што і берагоў не відаць.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий