Якуб Колас — Ручэй

Якуб Колас

Між алешын, кустоў,
Дзе пяе салавей,
І шуміць і грыміць
Срэбразвонны ручэй.

Як матулька, вярба
Хіліць голаў над ім,
І глядзяцца кусты
Пышным верхам сваім.

Абступаюць яго
Чараты, асака,
Падыходзіць мурог
Да яго здаляка.

Часам зорка ўначы
На яго кіне зрок,
І хмурынка не раз
Зазірне ў ручаёк.
 
І схіляе трава
Над ім пасмы-брыжы,
А ён, жэўжык-пястун,
Гучным смехам дрыжыць.

То заскочыць у гай,
То курган абаўе,
Дзе сярдзіта бубніць,
Дзе лагодна пяе.

Люба слухаць той спеў,
Несціханы, густы,
І пад песні яго
Адпачынеш і ты.
 

Адказы на пытанні:

  1. Паэт убачыў ручэй жывым, падобным на маладзенькага жвавага і зухаватага хлапчука. Асабліва спадабаўся вобраз самога ручая, вясёлага, "пестуна":

I схіляе трава
Над ім пасмы-брыжы,
А ён, жэўжык-пястун,
Гучным смехам дрыжыць.

То заскочыць у гай,
То курган абаўе,
Дзе сярдзіта бубніць,
Дзе лагодна пяе.

  2. Якія радкі верша вам асабліва спадабаліся? Як за імі паўстае асоба паэта?

 

Люба слухаць той спеў,
Несціханы, густы,
I пад песні яго
Адпачынеш і ты.

  Мы быццам бачым вачыма аўтара гэты звонкі ручэй, вобраз такія яркія, што хочацца адчуць на вуснах смак вады з ручая.

  3. У кожным радку верша шэсць складоў, кожны трэці склад націскны. Схематычна можна падаць так:

_ _ _´ _ _ _´ Між алешын, кустоў
_ _ _´ _ _ _´ Дзе пяе салавей,
_ _ _´ _ _ _´ I шуміць, і грыміць
_ _ _´ _ _ _´ Срэбразвонны ручэй.

  4. Рытмічнае гучанне мове верша надае рыфма – адмысловая сугучнасць канчаткаў вершаванага радка. Рыфмуюцца словы: салавей – ручэй; на ім – сваім; асака – здаляка; зрок – ручаёк; брыжы – дрыжыць; абаўе – пяе; густы – і ты.

  5. У вершы аўтарам пры дапамозе сродкаў мастацкай выразнасці створаны вобразы вярбы-маці; кустоў, якія глядзяць на сваё адлюстраванне ў вадзе; ручэй абступаюць чараты і асака, зорка і хмурынка, зазіраючыя ў ручэй і, безумоўна, "срэбразвоннага" ручая.
  Эпітэт – мастацкае азначэнне, якое вобразна характарызуе прадмет, чалавека або жыццёвую з’яву: срэбразвонны ручэй; гучны смех; спеў несціханы, густы; жэўжык-пястун; сярдзіта бубніць; лагодна пяе.
  Параўнанне– мастацкі прыём характарыстыкі аднаго прадмета, з’явы пры дапамозе супастаўлення іх з іншымі: як матулька, вярба; пасмы – брыжы.
  Увасабленне – мастацкі прыём, разнавіднасць метафары, прыпадабненне з’яў прыроды да паводзін чалавека: жэўжык-пястун гучным смехам дрыжыць, заскочыць у гай, бубніць, пяе; хмурынка зазірне ў ручаёк, мурог падыходзіць, салавей пяе, кусты глядзяцца, схіляецца трава.

  7. Песня "Ручэй" у выкананні "Беларускіх песняроў" лірычная, напеўная, вельмі пазітыўная, пяшчотная, лагодная.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий