Янка Брыль — Гуртавое

Янка Брыль

  У апавяданні «Гуртавое» (1969) расказваецца, як жыхары вёскі Загора, сярод іх і сам апавядальнік, дзеляць, потым косяць, даўшы рады ўласным палоскам, Гуртавое, агульны лужок. Кульмінацыйны момант твора – загорцы, старыя і малыя, бягуць за драчамі, якія хаваліся ў гэтым апошнім кавалку сенажаці. «…Бягуць, смеючыся, хочучы злавіць і ведаючы, што не надта зловіш, і не кідаючы нічым наўздагон, каб не забіць з блазенскага дуру!..»
  Пісьменнік паказвае і цяжкасці, і паэзію сялянскай працы. Над усім гэтым – радасць захаплення жыццём. Янка Брыль не ідэалізуе вёску, землякоў. «Ведаю, ведаю я, што не гэтым смехам, не гэтай радасцю жылі тады людзі (пры панскай Польшчы)… Аднак чаму яны так радасна смяяліся, ледзь не дзіцячым чыстым смехам, чаму так доўга і так светла помніцца мне гэты смех?».
  Заканчваецца твор наступнымі радкамі: «Я не пытаўся ў нікога з іх, але здаецца мне, верыцца нават, што той наш перадваенны смех, той наш блазенскі крос за драчамі па пашы, не толькі мне аднаму ўспамінаўся ў сумную або нялёгкую часіну, дома ці недзе далёка ад родных мясцін».

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий