Янка Купала — Раскіданае гняздо (вельмі сцісла)

Янка Купала

  Драма "Раскіданае гняздо" — п’еса ў пяці актах. "Рэч дзеецца ў 1905 годзе. Першы акт у хаце Зяблікаў , а рэшта чатыры — на руіне той жа хаты". Менавіта з гэтых слоў пачынаецца драма, і ў ёй шматзначным з’яўляецца як называнне 1905 года, так і словы "на руіне …хаты": 1905 год — гэта значыць год рэвалюцыі: тэму рэвалюцыі браў і вырашаў драматург; "Раскіданае гняздо" —руіна хаты, гэта значыць тэму рэвалюцыі Купала вырашаў не па-за тэмай "рассяляньвання" сялянства, паўперызацыі (масавае збядненне працоўных ва ўмовах класавага грамадства, заснаванага на эксплуатацыі ) яго ў парэформеннае саракагоддзе, разарэння як класа.
  Руйнаванне спрадвечных сялянскіх гнёздаў было знакам парэформеннага саракагоддзя — вынікам шпаркага развіцця ў краіне капіталізму. Руйнаванне гэта было масавым. Драма сям’і Зяблікаў, лёс якіх раскрываў Купалала ў "Раскіданым гняздзе", была драмаю многіх — драмаю мужыцкага народа.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий