Янка Сіпакоў — Без вёслаў лодка сніцца мне…

Янка Сіпакоў

Без вёслаў лодка сніцца мне
На спіне кудлатай акіяна,
А ў ёй я сцішыўся, нібыта спавіваны, –
Без вёслаў лодка сніцца мне.
I гэты сон за мной ідзе старанна:
На караблі, ў далёкай старане
Без вёслаў лодка сніцца мне
На спіне кудлатай акіяна…

 

Крыніца: Сіпакоў Я. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1. Паэзія / Прадм. Л. Ламекі. – Мн.: Маст. Літ., 1995. – 431 с.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий