Янка Сіпакоў — Лета з мятлушкай

Янка Сіпакоў

  Галоўны герой касец Ясень закахаўся ў мройную мятлушку.
  Пакліканы ёю і яе незвычайнай прыгажосцю і лёгкасцю , касец паклаў на пакос касу і пайшоў за мятлушкай. Каб дагнаць яе, давялося пабегчы. Разагнаўшыся, не заўважыў, як адарваўся ад зямлі, нібыта самалёт ад узлётнай паласы, і лёгка паляцеў над лугам. Уражаны, глядзеў зверху на траву і родную крыніцу, якія выглядалі зусім не так, як на зямлі… Не мог стрываць хвалявання: ён ляцеў!
  Касец перавярнуўся ў вялікага матыля з моцнымі, як у птаха, крыламі, скіраванымі на імклівы лёт. Узнікла адчуванне сілы і дужасці.
  Доўга крылялі мятлушкі над роднай сядзібай, крыніцай, пакуль вярхоўны вецер не знёс іх далей і ад хаты, і ад крыніцы. Кветка святаянніка іх аб’яднала…
  Ачомаўся касец ужо на зямлі: дзеці тармасілі яго за сарочку. Усё лета мятлушкі то падымаліся ў неба, то падалі потым знямелыя на зямлю. Ідэальна-паэтычнае і зямное чаргуюцца ў творы. Закаханыя імкнуцца, жывучы ў такіх розных пластах існавання, паяднаць іх: з дзвюх сем’яў утварыць трэцюю. Зманліва ўсё, але ж і трывожна: якой яна будзе, новая, невядомая, — трэцяя? Двойчы, рэфрэнам у творы прагучыць выснова: "Калі ёсць каханне, то трэба, каб была сям’я. А калі без сям’і, то гэта ўжо не каханне, а распуста".
  Твор — пра трагедыю несумяшчальнасці мройнага і рэальнага. Выпадак змусіў мятлушак спусціцца з нябёсаў, вярнуў да рэчаіснасці: вялікі бухматы чмель пагражаў небяспекай матылям, што бесклапотна крылялі над пракосамі.
  Ужо "перавернутымі" ў людзей, завіталі закаханыя да лесніка Мажэя, былога аднакласніка Ясеня-касца. Убачанае, а яшчэ больш пачутая ад Мажэя гісторыя яго пабуранай сям’і настолькі ўзрушылі гасцей, што перавярнула ўсё ў іх душы і свядомасці. Мятлушка схамянулася, што ёй трэба бегчы: "А то ж мой касец прыйдзе з касьбы, есці захоча, а я яму нічога не згатавала".
  Ясень таксама пакінуў Мажэя, апантанага "адзінствам любові і нянавісці да сваёй жонкі". Ён ужо быў перакананы, што Мятлушка ніколі больш не прыляціць на яго пракос.
  Была ўжо восень. Ён ішоў наўпрост, не выбіраючы шляху, і раптам нечакана нават для самога сябе спыніўся. Зірнуў наперад і аж зажмурыўся ад светлаты: усё, здаецца, да самага сонца, было пакрыта срэбнымі павуцінкамі.
  Ясень прыладзіўся да гэтага павучынага выраю, перавярнуўшыся ў дробненькага, несамавітага павучка. І паляцеў з усімі, бо таксама, як і павучкі, не ведаў, куды яму зараз трэба ляцець.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий