Янка Сіпакоў — Наш край

Янка Сіпакоў

  Наш родны беларускі край. Які прыгожы і непаўторны ён сваімі рэкамі і азёрамі, сваімі лясамі і лугамі, сваімі сцежкамі і дарогамі!
 Белавежская пушча і Браслаўскія азёры, Палессе і Свіцязь, Налібокі і Нарач, Бярэзінскі запаведнік і маленькая рэчка Проня… Усё гэта наш родны край, наша спадчына. Яна даецца чалавеку аднойчы і назаўсёды, разам з жыццём.
 Так, спадчына, неацэнная, за ўсё даражэйшая. Але хто калі лічыў, колькі на кожнага з нас прыпадае кветак, матылёў, дрэў, птушак, крынічак? Усяго гэтага мы часцей за ўсё не заўважаем. Яно для нас такое ж звыклае, як і паветра, якім мы дыхаем.
 Часам нават забываемся, што прырода – не толькі для нас адных. Трэба думаць пра будучыню. Абавязкова трэба пакідаць у ёй месца і той жа рэчцы, і таму ж мурашу. Усе мы на гэтай зямлі суседзі – рэчка і бусел, дрэва і травінка, кветка і пчала, мураш і чалавек. Зямля ў нас адна. Яна агульная для ўсіх. Кожны павінен любіць свой край. Чалавек, які любіць зямлю, на якой нарадзіўся, і паважае свой край, які ўзгадаваў яго, робіцца моцны і мудры. Ён не зможа тады пагардліва ставіцца да іншых краёў іншых земляў.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий