Янка Сіпакоў — Сінягорыя

Янка Сіпакоў

Ёсць летуценні сінія –
Сіней ад аснежаных ранкаў,
Краіна ёсць – Сінягорыя,
Прывезеная на санках.

Над ёй галаруч завіхаюцца
Па вушы мокрыя дойліды,
Рукі ў кішэнях грэюць,
Калі пальцы ад снегу зойдуцца…

Мараць у снежных сценах,
Мараць у белых палацах,
Якія жывуць толькі ў казках,
Сівым архітэктарам сняцца.

Калі спаць прымушаюць дойлідаў –
У парках, нібы ў музеях,
Сумаваць без іх застаюцца
Напаўразбураныя калізеі.
 
Імі ўсю ноч любуюцца
Паклонніцы і паклоннікі –
Іх снежныя бабы вартуюць,
Як белага дойлідства помнікі.

Як летуценні светлыя –
Святлей ад аснежаных ранкаў –
Берагуць яе,

Сінягорыю,

Прывезеную на санках.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий