Янка Сіпакоў — Спяць у снарадах…

Янка Сіпакоў

Спяць у снарадах,
Спавітыя белаю, як сама смерць,
Сталлю,
Пакручастыя віхры,
Аглушальныя грамы,
Пажары, вулканы і землетрасенні…

Спяць чалавечыя крыкі,
Спяць адкрытыя вочы,
Спяць бяссонныя месяцы,
Спяць сусветныя жахі
Ва ўпакоўцы сталёвай…

Не будзіце іх, людзі!

Адказы на пытанні:
2. Паэта хвалюе тэма міру і вайны. Пакуль не ўзведзены ў боегатоўнасць пушкі, не выпушчаны снарады, да таго часу не будуць чутны людскія слёзы, крыкі, не будуць знішчаны гарады, знявечаны землі.

3. Снарад – сімвал смерці, знішчэння, пад яго сталёвай абалонкай – смерць людзей. Менавіта страшную смерць хаваюць у сабе бомбы і снарады, і міны.

4. У апошніх радках твора адчуваецца рытмічнасць мовы:

Спяць чалавечыя крыкі,
Спяць адкрытыя вочы,
Спяць бяссонныя месяцы,
Спяць сусветныя жахі
Ва ўпакоўцы сталёвай…

Не будзіце іх, людзі!

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 1 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений