Па беражку гадоў сваіх ідзём –
Якая гэта крохкая сцяжынка!
Пад намі, чуеш, крышацца ільдзінкі –
Па беражку гадоў сваіх ідзём.
I дні, як тыя ж крохкія ільдзінкі,
Ламаюцца ў халодны вадаём…
Па беражку гадоў сваіх ідзём –
Якая гэта крохкая сцяжынка!