Янка Сіпакоў — Я выплываю з адзіноты…

Янка Сіпакоў

Я выплываю з адзіноты,
Нібы з халоднай глыбіні,
I бачу сонца ў вышыні –
Я выплываю з адзіноты!
Святлеюць сонечныя дні,
I рукі просяць зноў работы:
Я выплываю з адзіноты,
Нібы з халоднай глыбіні…
 

Крыніца: Сіпакоў Я. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1. Паэзія / Прадм. Л. Ламекі. – Мн.: Маст. Літ., 1995. – 431 с.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий