Янка Сіпакоў — Заміра

Янка Сіпакоў

  Матывам "перавернутасці" вызначаецца асноўны пафас прытчы. Таямнічай, заўжды ў новых іпастасях паўставала перад Цішуком яго каханая: "Зашуміць вецер, зашамаціць, кінецца на кусты, а адтуль ужо вернецца Заміраю. <…> Яна прыходзіла то рыбаю, то птушкаю, то дрэвам. Сёння Заміра ўзнікла ясаўкай". Закаханыя жывуць у сваім свеце, размаўляюць нейкай дзіўнай, "перавернутай", зразумелай толькі ім мовай. Цішук і Заміра, як ужо знаёмыя нам мятлушкі, полюсныя па сваёй сутнасці. Настойліва шукаюць яны тое, што здольна паяднаць іх у сваёй полюснасті, зрабіць іх каханне трывалым і стабільным. На жаль, кожны прапануе сваё і яго ж патрабуе ад каханага:
  — Заміра, а крапіва ў вас ёсць? <.>
  — Навошта табе крапіва? Хочаш, лепей лаўравішню пакажу? Алеандру, магнолію?
  — Пакажы мне крапіву.
  Доўга закаханыя шукалі крапіву — знойдзеная аказалася "несапраўднаю". Натрапілі на магнолію. Спачатку падзівіўся Цішук яе кветкам, "а потым зразумеў, што гэта чужая кветка-павітуха абвілася вакол магноліі і зацвіла якраз пасярод бліскучых… лістоў>.
  Пасля шторму Заміра раптоўна вынырнула з хваляў і працягнула яму пучок ("Вось твая крапіва"), "але нейкая выпадковая хваля, што ўзнялася раптоўна на спакойным моры… выхапіла крапіву і панесла з сабой удалячынь".
 

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений