Янка Журба — Напрадвесні

Янка Журба

Годзе, сняжыначкі,
  Сыпацца з неба!
Цёплага сонца
  Чакае ўжо глеба.
Мы нагуляліся
  З вамі уволю,
Баб наляпілі
  Са снегу даволі.
Хутка растопяць вас
  Сонца праменні;
Рэк, ручаёў
  Мы пачуем бурленне.
Удосталь нап’ецца
  Матуля-зямліца
Свежай, сцюдзёнай
  Вясенняй вадзіцы.
Скора пальюцца
  Вясёлыя песні
Жаўранкаў звонкіх
  У нас напрадвесні.
Дружна пасадзім
  Там розныя дрэвы;
У садзе зазвоняць
  Вясёлыя спевы.

1922
 

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий