Янка Журба — Сярод прыроды

Янка Журба

З песняй, дзеці, сёння ў поле, –

Гэй, цвярдзей, наш крок!

Сабіраць гербарый школе

Пойдзе наш гурток.

Вось і поле… Мы ўдыхаем

Свежы пах палёў.

Узмацнім жа да прыроды

Мы сваю любоў!

Тут навучыць нас прырода

Ў шчырай працы жыць.

Навакол зірніце ўважна –

Праца скрозь кіпіць.

Залатыя пчолкі ўюцца

I збіраюць мёд;

Песні жаўранкаў ліюцца –

Весел іх палёт.

Вунь схіліліся з прыветам

Сінія званкі;

У праменнях сонца ўюцца

Мушкі, матылькі.

Вось прыйшлі мы ў гай зялёны;

Праца ў ім кругом.

Вунь мурашкі за работай:

Свой будуюць дом…

Дык любіце ж вы прыроду,

Хараство яе:

Сэрца б’ецца тут шчасліва,

А душа пяе.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий