Янка Журба — Янук у лесе

Янка Журба

На ўсходзе румяніцца неба…
Янук выганяе карову,
Спяшаецца вельмі хлапчук.

Дагнаўшы старога Міколу
З вялікай трубой серабрыстай,
У лес паімчаўся хлапчук…

А вось і калгасная пушча,
А колькі тут рознай прынады,
А колькі чырвоных суніц!..

Зайшоў ён у самую гушчу:
Ён кожнаму кусціку рады,
Бо лес так прыемна шуміць,

I Янку заўсёды ён вабіць
Разложыстым дахам зялёным
I гоманам птушак лясных.

Тут стромкія ясені, грабы,
Бярозы, рабіны і клёны,
Тут водар смалістай сасны.

Дол выслан сунічнікам, лісцем,
Цвіце каляровасцю кветак,
Што зораць вясёлкай-расой.

I хлопчыку ўсё люба ў лесе,
Ўсё Янку страчае прыветна,
Ўсё цешыць красою сваёй.

1940

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий