Янка Золак — Белая, светлая, чыстая…

Янка Золак

Белая, светлая, чыстая,
Мой галасісты жаўрук!
Ты – мая доля вячыстая
Маці мая – Беларусь!

Летняй улевай купаная,
Першага снегу бялей.
Толькі адна ты каханая,
Цэлага свету мілей.

Свежай расою абмытая,
Многа ты зведала скрух
Сынам сваім не забытая
Маці мая – Беларусь.

Доля твая не згалелая,
Ты яшчэ ўбачыш зару,
Светлая, чыстая, белая
Маці мая – Беларусь!

22 сакавіка 1985 г

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий