Янка Золак — Божа Ўсяўладны

Янка Золак

(Малітва)

Музыка Міколы Равенскага

О, Божа Ўсяўладны, о, Божа Магутны,
Пазбаў Беларусь ад напасці;
Дай волю краіне, і нам шматпакутным
Дай сілу, надзею і шчасце!

Цябе, Божа, молім у спеве сугучным:
З’яві сваю добрую волю!
О, Божа Ўсяўладны, о, Божа Магутны,
Пайшлі нам шчаслівую долю!

Мы – дзеці твае, мы з пакораю просім:
Пазбаў нас ад цяжкае мукі!
Мы лёс Беларусі і наш лёс прыносім
Табе ў справядлівыя рукі.

О, Божа Ўсяўладны, о, Божа Магутны,
Пазбаў Беларусь ад напасці;
Дай волю краіне, і нам шматпакутным
Дай сілу, надзею і шчасце.

Жнівень 1946 г.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий