Янка Золак — Чорнай птушкаю ночка засне…

Янка Золак

Чорнай птушкаю ночка засне,
Мігацяць залацістыя зоры;
Разам з імі ў пакутлівым сне
Абыходжу Радзімы прасторы.

Бачу я, што паўсюдна вайна
Прынясла незалечныя раны;
Дзе віхурай прайшлася яна –
Нівы кроўю заліты, стаптаны.

Ліхаімцы рабуюць дабро,
Забіваюць жанок, малалетак,
Разліваюць нявінную кроў
I драсуюць сялянскі палетак.

Ды жыве яшчэ вера ў вачах
Юных носьбітаў нашай свабоды.
Любы край наш яшчэ не зачах, –
Яго веліч убачаць народы.

Прыйдзе час – лепшай долі гады,
Мы залечым крывавыя раны.
Загучыць тады смех малады
На прасторах, красою убраных.

6 чэрвеня 1943 г

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий