Яраслаў Пархута — Тройчы забіты

Яраслаў Пархута

  Яго прасілі:
 – Вырві карані свае з зямлі гэтай, ідзі за намі. Толькі ў нас цябе чакае багацце.
 Не вырваў. Не пайшоў. Не захацеў багацця таго. I яго забілі.
 Яму прапаноўвалі:
 – Адрачыся веры свае, прымі нашу. Толькі сярод нас цябе чакае слава.
 Не адрокся. Не прыняў. Не захацеў славы тае. I яго забілі.
 Яму загадвалі:
 – Забудзь матчыну мову, назаўсёды пакінь народ свой. Толькі ў нас ты адчуеш сябе шчаслівым.
 Не забыў. Не пакінуў. Не захацеў шчасця таго. I яго забілі.
 …Тройчы забіты, ён застаўся навечна СЫНАМ зямлі сваёй.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий