Яраслаў Пархута — Журавы

Яраслаў Пархута

  Іх гнала ў нялёгкую дарогу восень. I яны плылі ў сіняй бездані, пасылаючы на зямлю сваю развітальную песню. Гэта журботнае «кру-кру» падала на чараты, на прыбярэжны лазняк і памірала, прыглушанае ўсплёскамі азёрнай хвалі.
 Мы сядзім у чаўпе і моўчкі ўзіраемся ў неба. Я ведаю, што ў старога Андрэя шчыміць на сэрцы, і бачу, як вочы яго з сумам развітваюцца яшчэ з адным летам…
 – Глядзі! Глядзі! – раптам схамянуўся стары.
 Я разварочваю човен і заўважаю, як з глыбокага блакіту нібы хтосьці шпурнуў важака долу. Ён рыўкамі, як вялікі тапаліны ліст, асядае на сівы, спалавелы поплаў. А над важаком, збунтаваўшыся, кружаць і так тужліва курлыкаюць яго журавы…
 – Не даляцеў. Падарваўся, – ціха, нібы сам сабе, гаворыць Андрэй.
 Паспакайнелая хваля ўжо не гойдае човен. I сціхла ў вушах трывожная песня птушак. Толькі ледзь чуцён шэпт старога:
 – У жорава такое здараецца на паўдарозе. I ў чалавека…

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий