Яўгенія Янішчыц — Дзевятнаццаць

Яўгенія Янішчыц

Цяпло раптоўнае адлігі —
I свет нанова маладзён.
I ў звоне дзён разносяць крыгі
Твайго святла празрысты звон.

Плыве шырокі свет страката
То палявою, то лясной…
I чым жыве старая хата —
Вядома толькі ёй адной!

Зняла дзяўчынка басаножкі,
Лясны мурог да ног прылёг.
…Яшчэ для першае падножкі
Не узышоў чартапалох!

Сукенку лёгкую трапеча
Вятрэц, наіўны і сляпы.
Яшчэ для горкае сустрэчы
У шыпшын не выраслі шыпы!

I ты бяжыш насустрач свету,
Нібыта ў ім не існуеш.
I для бяздомнага паэта
Пралесак крохкі лёс нясеш.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий