Яўгенія Янішчыц — «Ты пакліч мяне. Пазаві…»

Яўгенія Янішчыц

Ты паклiч мяне. Пазавi.
Там заблудзiмся ў хмельных травах
Пачынаецца ўсё з любвi
Нават самая простая ява

I тады душой не крывi
На дарозе жыцця шырокай
Пачынаецца ўсё з любвi—
Першы поспех i першыя крокi

Прыручаюцца салаўi
Там дзе выбеглi ўдаль канавы
Пачынаецца ўсё з любвi—
Адчужэнне i боль i нянавiсць

Ты паклiч мяне. Пазавi
Сто дарог за маiмi плячыма
Пачынаецца ўсё з любвi
А iнакш i жыць немагчыма

Сказать спасибо
( 11 оценок, среднее 3.27 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий