Яўгенія Янішчыц — Як называюцца слёзы?

Яўгенія Янішчыц

Попел і чорныя цені майна.
Вые у комінах скруха.
Як называюцца слёзы? –

Вайна.

Смерць.

  Галадоўка.

Разруха.

Спее сусветнага жаху града.
Хто пазбірае каменне?
Як называюцца слёзы? –
Бяда.

Здрада.

Разрыў.

  Адчужэнне.

Мілы, мы зналі кахання палын,
Трушчыць як сэрцы – самота.
Святлынь.

    Радасць.

Здзіўленне.

   Пяшчота.

Крэўнасць зарук, нібы іскры з кастра…
Свеце бянтэжны мой, дзе я?
Як называюцца слёзы? –
Сястра.

  Маці.

Планета.

   Надзея.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 1 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий