Язэп Пушча — Раніцу шчэбет пільнуе …

Язэп Пушча

Раніцу шчэбет пільнуе
у лісці жоўта-зялёным.
Туліцца жнівень пад пуняй
з ношкай аўсянай саломы.

Сонца бліскучым пласконнем
іскры ў тумане губляе.
Ветры — пужлівыя коні
рвуцца ў мурожныя далі.

У зараслях пудзяцца песні:
выбрыкаваць хочуць —

паверце.

Вёска рыпамі весніц
цешыць сялянскае сэрца.

Сівер расой ахрысціў
поплавы ў сіні шырокай.
Песціцца сонца ў трысці,
цалуючы ветразь у шчокі.

Раніцу шчэбет пільнуе
у лісці жоўта-зялёным.
Туліцца жнівень пад пуняй
з ношкай аўсянай саломы.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий