Язэп Пушча — Зашумелі лісты

Язэп Пушча

Вераснёвыя смуглыя колеры
Ў задуменні засмучаным вянуць;
Ў задуменні бярозы пакорныя
Атрусаюць журбу на паляну.

А вятры над панурымі ўзгоркамі
Развяваюць лістоў пазалоту.
Ўжо рабіна з калінай прагорклаю
Абліліся крывёй каля плоту.

Распялёхаўся лёгкімі вёсламі
На азёрнай суцемені месяц.
Зашумелі лісты па-над плёсамі,
Зашапталіся ласкава ў лесе.

1927
 

Крыніца: Душа мая тужлівая… : вершы і паэмы / уклад. В. А. Шніп. – Мінск: Маст. літ., 2005. – 303 с. – (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя).

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий